Мы беларусы, наша краіна-Беларусь. Народаў і краін у свеце шмат. У Швецыі жывуць шведы, у Польшчы палякі, у Расіі рускія. Кожная краіна,кожны народ адрозніваецца ад іншых: моваю, звычаямі, опраткай, выглядам. Кожны народ і краіна маюць свае знакі. Гэта ГЕРБ і СЦЯГ.
Гербы і сцягі людзі прыдумалі даўно. Рыцары ў цяжкіх жалезных латах малявалі знакі свайго роду - гербы - на шчытах. А да вострай дзіды (кап’я) прывязвалі кавалачкі тканіны, якія і назвалі сцягамі. Па гербах на шчытах і па каляровых сцягах ваяры маглі ў гарачым баі пазнаць, дзе свае, а дзе чужынцы. Лічылася, што войска, якое страціла сцяг, пацярпела паразу і пакрылася ганьбай. Таму сцяг бераглі як вока.
Мы, беларусы,адвеку шануем герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг. Герб Пагоня прыйшоў да нас з даўніх часоў.Срэбны рыцар на кані скача па горадзе і кліча: “Пагоня!Пагоня!”. Гэты кліч азначаў, што на мірную беларускую зямлю напалі чужынцы,і ўсе мужчыны павінны стаць на яе абарону, разбіць ворага і гнаць аж да мяжы. У правай руцэ рыцара меч,у левай -шчыт з залатым крыжам. Шасціканцовы крыж - гэта знак добрага і цёплага Сонца-Ярылы.
Падобны да
Ярылавага і залаты, з каштоўным каменнем крыж Ефрасіні Полацкай -галоўная
святыня беларусаў, якую ад нас у вайну вывезлі ворагі. Сургучную пячаткай з Пагоняй
некалі запячатвалі пасланні беларускія вялікія князі. Быў час,калі самым
небяспечным ворагам Беларусі стала нямецка-крыжацкае войска. Крыжакі захапілі
суседнія краіны і хацелі заваяваць Беларусь.
Aле беларускія рыцары пад
знакам Пагоні ўшчэнт разбілі крыжакоў ля
вёскі Грунвальд.
«Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць,не спыніць,не стрымаць!»
Так пісаў пра
Літоўскую, гэта значыць старабеларускую,Пагоню вялікі наш паэт Максім
Багдановіч.
Наш сцяг мае тыя ж колеры, што і герб. Так і Трэба па правілах. Пад такімі сцягамі нашыя продкі ваявалі з туркамі ды Масквой паўтысячы гадоў таму.Акрамя трохпалосных,узнімалі і белыя сцягі з чырвоным крыжам святога Юр’я - апекунаі заступніка Беларусі на нябёсах.
Ёсць легенда пра тое, як узнік наш сцяг. Быццам жыў у Беларусі разумны і мужны князь, якога шанаваў народ і баяліся ворагі. Калі ж нападалі чужынцы- смела ішоў у бой, сам ваяваў ды іншымі камандаваў так, што непрыяцель у жаху ўцякаў. Ды неяк у сечы князя паранілі: чужы рыцар мечам рассек яму лоб. Верныя сябры вынеслі князя з поля бітвы і перавязалі рану белым платком.
Але беларускія
рыцары, застаўшыся без любімага князя, пачалі адступаць.І тады паранены князь
падняўся, зняў павязку з ілба і разгарнуў яе над галавой,быццам сцяг. Прыгожа
напісаў пра гэта паэт і спявак Сяржук Сокалаў-Воюш: І тады падняўся князь з
зямлі, Белыя павязкі зняў чала. Як штандар,яны ў руках былі, Як прамені зыркага
святла. Кроў лягла чырвонай паласойЦераз палатна сляпучы снег-І схапіўся знаў
за зброю вой, І чужак заснуў у кургане.
Разгорнутая белая павязка з чырвонай паласой пасярэдзіне стала знакам мужнасці, стала сцягам, і рыцары зноў пашлі ў бой - і перамаглі. Пад гербам Пагоня змагаліся з расейскім войскам паўстанцы Кастуся Каліноўскага. А цяпер герб Пагоня ўпрыгожвае дзяржаўныя будынкі і залы ўрачыстасцяў. Ён відаць і на дакументах, на грашах, на паштовых марках Беларусі.
У розных краін - розныя гербы і сцягі. Па гербах
відаць, якія знакі мужнасці, справядлівасці, магутнасці шануюць у гэтай краіне.
Герб Чэхіі - леў, на гербе Швецыі тры залатых кароны, палякі маюць на гербе
арла, а на гербе далёкай Аўстраліі бачым кенгуру і страўса. Сцягі вывешваюць і
падымаюць на святы. Людзі шануюць сцягі сваіх краінаў. Напрыклад,фіны штораніцы
ўзнімаюць над дамамі свой фінскі сцяг - залаты крыж на блакітным палотнішчы.
Вельмі любяць свой зорна-паласаты сцяг амерыканцы і нават спяваюць пра яго
песні. Украінцы маюць блакітна-жоўты сцяг, рускія - бела-сіне-чырвоны, немцы -
чорна-чырвона-жоўты. Для нас, беларусаў, сярод усіх сцягоў найдаражэйшы наш
сцяг-бел-чырвона-белы. Ён прыкметны здалёк, ён такі светлы і лёгкі, быццам
ляціць у нябёсах.
Беларусь адвеку шанавалі белы і чырвоны колеры. Белы - колер чысьціні, свабоды і веры, колер спакойнай вады. Можа, мы таму і называемся БЕЛАРУСЫ, што любім гэты колер, любім свабоду і чысьціню. Пра беларускі сцяг кажуць: ён - гронка каліны на белым снезе. А памятаеце, як вышыты нашыя народныя кашулі, вытканы ручнікі? Чырвонымі ніткамі па белым. Чырвоны колер - гэта колер смеласьці ды адвагі, колер палкага агню. Вось і атрымліваецца, што беларускі сцяг як беларуская душа. Беларус - спакойны, мудры, верны слову чалавек, але калі краіна ў бядзе, ён бярэцца за зброю і броніць Бацькаўшчыну.
Беларусы
ніколі не забываліся пра свае герб і сцяг. Даўно памінулі часы жорсткіх бітваў.
І сёння нашыя знакі нагадваюць нам пра тое, што мы старажытны народ, радуюць
вока сваёй прыгажосцю. Непрыяцелі хацелі заневоліць Беларусь, хацелі, каб мы забыліся
на ўсё сваё, навязвалі нам выдуманыя гербы і сцягі. Але людзі выходзілі па
плошчы і вуліцы з любімым сцягам і роднаю Пагоняй. У верасні 1991 года
бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня зноў сталі дзяржаўнымі знакамі незалежнай
Беларусі. Шануйма ж іх! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
ПIРАМОГА БУДЗЕ З НАМI!